У МУС распавялі пра затрыманні іншадумцаў у звязку з так званым рэферэндумам


Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў у эфіры «СТВ» заявіў, што міліцыя кантралюе сітуацыю не толькі на вуліцах, але і ў інтэрнэце.

«Мы прапрацавалі абсалютна ўсе варыянты, кантралюем абстаноўку не толькі на вуліцах нашай краіны, але і ў інтэрнэце. У выпадку найменшых нейкіх абразаў на адрас у першую чаргу сяброў участковых камісіяў, мы неадкладна на гэта рэагуем», – падкрэсліў ён.

«На сёння намі ўжо затрыманы не адзін удзельнік дэструктыўных каналаў, якія планавалі зладзіць правакацыі падчас рэферэндуму. У адносінах да адных складзены адміністратыўныя матэрыялы, у адносінах да іншых – распачатыя крымінальныя справы і яны арыштаваны, з кімсьці проста праведзена прафілактычная гутарка», – паведаміў міністр.

Кубракоў заявіў, што калі да ўдзельнікаў «дэструктыўных каналаў» яшчэ не прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, то проста таму, што ад іх «на дадзены момант няма ніякай пагрозы». «Калі мы ўбачым найменшыя нейкія рухі цела, мы вельмі прафесійна і аператыўна адрэагуем на іх», – прыгразіў ён. Міністр зноў паабяцаў «дайсці да кожнага».

Кубракоў паведаміў, што з 21 лютага міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены варыянт службы ў сувязі з рэферэндумам. Штодзень у ахове выбарчых участках будуць задзейнічаны каля 11 тысяч міліцыянтаў.

Артыкулы
«Назіраць могуць усе». Як будзе арганізавана незалежнае назіранне на «рэферэндуме»?
2022.01.29 08:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў