У Гарадзенскім гарнізоне загінуў 19-гадовы вайсковец


Жаўнер тэрміновай службы атрымаў 19 лютага смяротнае раненне, паведамляе Следчы камітэт.

Як сцвярджаецца, прычынай смерці стала «парушэнне правілаў абыходжання са зброяй». Следчыя агледзелі месца здарэння і правядуць экспертныя даследаванні.

Ці адбылося здарэнне падчас расейска-беларускіх вучэнняў «Саюзная рашучасць», не паведамляецца.

Пра раненне вайскоўца ў Гарадзенскім гарнізоне ўвечары 19 лютага паведамляла і Міністэрства абароны. На той момант за жыццё 19-гадовага вайскоўца яшчэ змагаліся медыкі.

Hавiны
Кіраўнікі «ДНР» і «ЛНР» аб’явілі аб мабілізацыі, а эвакуяваных людзей не могуць размясціць на месцах
2022.02.19 17:22

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў