Анонс вайны і ананімныя чальцы выбарчых камісіяў. Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu сочыць за навінамі і малюе карыкатуры на самыя галоўныя падзеі апошніх дзён.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ўварванне Расеі ва Украіну пачнецца ў бліжэйшыя дні на падставе ілжывага паведамлення аб генацыдзе на Данбасе, аб якім паведамяць расейскія афіцыйныя асобы

Паводле прэзідэнта ЗША Уладзімір Пуцін ужо прыняў рашэнне аб нападзе на Украіну. На тле гэтай заявы міністр абароны Беларусі абвесціў, што Менск і Масква працягнуць вайсковыя вучэнні, нягледзячы на ранейшыя паведамленні пра тое, што расейскі кантынгент будзе выведзены з Беларусі пасля завярэння манеўраў «Саюзная рашучасць-2022».

Улады засакрэцілі дадзеныя чальцоў камісіяў на «рэферэндуме»

«У мэтах бяспекі чальцоў выбарчых камісіяў прынятае рашэнне не публікаваць іхныя персанальныя звесткі».

У ЦВК спаслаліся на тое, што раней чальцам камісіяў «паступалі пагрозы» (паводле ініцыятывы «Честные люди», прынамсі ў вядомых ім лістах былі не пагрозы, а заклікі выконваць законы і справядліва лічыць галасы).

Hавiны
ЦВК прызнаў, што спісы чальцоў участковых выбарчых камісіяў засакрэцілі. Гэта незаконна
2022.02.15 09:09

Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў пра ліквідацыю грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Мінюст хоча ліквідаваць «Ахову птушак Бацькаўшчыны», бо «Птушкі з народам»

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» была створаная ў 1998 годзе. За гэты час сябрамі АПБ сталі больш як 7000 чалавек, ім дапамагалі ахоўваць прыроду штогод больш як 25000 валанцёраў і прыхільнікаў, па ўсёй Беларусі працавала больш як 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў АПБ.

Новым прэзідэнтам Туркменістану краіны мае шанцы стаць старэйшы сын дзейнага кіраўніка дзяржавы Гурбангулы Бердымухамедаў – Сердар. Цяпер ён займае пасаду віцэ-прэмʼера ўрада, менавіта з гэтай пасады 15 гадоў таму наўпрост у прэзідэнцкае крэсла перасеў Бердымухамедаў-старэйшы.

Сердару – адзінаму сыну прэзідэнта Туркменістану – 40 гадоў. Па законе, гэта якраз мінімум, каб узначаліць краіну.

Зубры ў Белавежскай пушчы мігруюць, нягледзячы на агароджу, якую будуюць у сувязі з міграцыйным крызісам

Польская памежная служба паведаміла, што толькі за адзін дзень на польскі бок Белавежскай пушчы перайшлі 4 зубры.

Малюнскі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў