«Еўраопт» пачаў прадаваць прадукты ў крэдыт. Стаўка – 22-24%


Служба дастаўкі прадуктаў і прамысловых тавараў E-dostavka, што ўваходзіць у структуру «Еўраопта», цяпер прапануе набываць свае тавары ў крэдыт, піша «Наша Ніва».

Крэдыт можна аформіць, калі кошт замовы перавышае 50 рублёў. Стаўка вагаецца ад 22% (на паўгода) да 24% (на год).

Грошы выдае «Статусбанк», які разам з «Еўраоптам» уваходзіць у склад «Еўрагандля».

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў