2 студзеня будзе выходны, але ў суботу 4-га трэба працаваць


Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне зрабіць 2 студзеня 2020 года выходным днём без адпрацоўвання. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Пул Первого».

«А цяпер пра рашэнне, якое мы анансавалі, а ўся краіна чакала. Нам падказалі: пытанне вырашана! Адпачываем!» – паведамляе тэлеграм-канал.

Разам з тым субота 4 студзеня ўсё адно будзе працоўная, піша «Интерфакс-Запад». Адпрацоўваць у гэты дзень мы будзем за 6 студзеня.

Малюнак: Дэ Лёс

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі адзначылі, што «прадугледжваецца замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці непрацоўнага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі)».

Ва ўрадзе таксама разглядалі прапанову зрабіць пераднавагодні дзень 31 снежня выходным. Але ініцыятыву не падтрымалі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў