Баявыя дзеянні ў Марыупалі: украінская армія ўвайшла ў горад


Актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі працягваецца на паўднёвым усходзе Украіны. Баявыя дзеянні ідуць у Марыупалі, гарыць гарсавет, поўнасцю згарэў будынак ГУУС.

Сепаратысты захапілі гарадскі савет Марыупалю яшчэ ў сярэдзіне красавіка. Яны адмаўляліся яго пакідаць да правядзення рэферэндуму аб федэралізацыі. Днямі будынак вызвалілі ўкраінскія сілавікі. Аднак 8 траўня ля гарсавету зноў сабраліся апалчэнцы, якія спрабавалі ўзяць яго пад кантроль і паднялі там сцяг «Данецкай народнай рэспублікі».

{movie}Страляніна ў Марыупалі, ёсць ахвяры|right|16337{/movie}

Раніцай 9 траўня каля гарвыканкаму пачалася страляніна. Вайскоўцы правялі аперацыю вызвалення будынку. У горад увайшла Нацгвардыя і бронетэхніка – бронетранспарцёры і танкі пад украінскімі сцягамі.

{movie}Страляніна ў Марыупалі|right|16339{/movie}

Паводле звестак медыкаў, ёсць ахвяры і параненыя – некалькі чалавек забітыя, каля дзясятка шпіталізаваныя з агнястрэльнымі раненнямі. Сярод параненых – пазаштатны журналіст тэлеканалу «Russia Today».

Дэпутат парламенту Украіны Алег Ляшко перадае ў сацыяльных сетках, што загінулых больш – у выніку штурму будынку МУС загінулі восем сепаратыстаў. Ён таксама пацвердзіў, што частка міліцыянтаў перайшла на бок самаабароны.

{movie}Як гарэў будынак МУС|right|16341{/movie}

Паводле кіраўніка МУС Арсэна Авакава, пры штурме гарадскога аддзелу міліцыі былі знішчаныя 20 апалчэнцаў, чацвёра былі ўзятыя ў палон.

{movie}Забітыя ў Марыупалі|right|16340{/movie}

{movie}Сепаратысты захапілі танк|right|16338{/movie}

Падчаса баёў быў забіты камандзір Днепрапятроўскай брыгады Сяргей Дземідзенка. У цяжкім стане камандзір часткі Нацгвардыі, знік начальнік Марыупальскай міліцыі. Відавочцы паведамляюць, што тэрарысты здзекаваліся з цела загінулага Дземідзенкі, яму мёртваму адрэзалі вушы і выкалалі вочы.

Цэнтр гораду перакрыты для транспарту і мінакоў. Пад будынкам гарсавету мясцовыя жыхары будуюць барыкады. Апалчэнцы пачалі ўзводзіць свае барыкады, выкарыстоўваючы для гэтага сярод іншага спаленыя аўтамабілі, захапілі танк украінскіх сілавікоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў