Лаймдота Страўюма звярнулася да прадстаўнікоў мясцовага самакіравання з прапановаю не браць удзелу ў мерапрыемствах святкавання гадавіны заканчэння Вялікай айчыннай вайны.
«8 траўня мы святкуем заканчэнне Другой сусветнай вайны, а 9 траўня ў нас асацыюецца з акупацыяй», – цытуе Страўюму агенцтва BNS.
У Еўропе, у тым ліку і ў Латвіі, Дзень разгрому нацызму і памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны адзначаецца 8 траўня. 9 траўня еўрапейскія краіны адзначаюць Дзень Еўропы.
ЮВ, belsat.eu