Выбух і страляніна ў Данецку


Радыкалы паведамляюць пра моцны выбух і стрэлы ля будынку гарадскога савету ў ноч на панядзелак. Паводле аднаго з кіраўнікоў апалчэння, яе пачалі чальцы «Правага сектару» альбо прыхільнікі ўкраінскіх уладаў. З ягоных словаў, стрэлы чуваць дасюль.

Інфармацыі пра пацярпелых і хто пачаў страляніну няма. Як заявілі прадстаўнікі прарасейскіх сілаў, украінскія вайскоўцы ў перастрэлцы не бралі ўдзелу. Віну за выбух яны ўскладаюць на чальцоў «Правага сектару» і прыхільнікаў украінскіх уладаў.

Напярэдадні сепаратысты захапілі ваенную пракуратуру Данецку і Ленінскага раённага выканкаму з мэтаю ўзяць пад кантроль увесь горад і адміністрацыйныя будынкі. Паведамлялі, што добраахвотна сышоў мэр Данецку Аляксандр Лук’янчанка, аднак інфармацыя прэс-службы Данецкага гарадскога савета не адпавядае рэчаіснасці – Лук’янчанка не аддаваў ключоў ад выканкаму і застаецца дзейным мэрам.

ДР, belsat.eu паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў