Найпрыгажэйшае з беларускай архітэктуры змясцілі для прагляду на агароджы (фота)


У цэнтры Менску адкрылася мастацкая выстава пад адкрытым небам «Спадчына Беларусі». На агароджы Парку Чалюскінцаў размясцілі здымкі найпрыгажэйшай архітэктурнай спадчыны краіны.

Рэпрадукцыі ўяўляюць працы з фотаальбомаў журналістаў Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча. Да лістапада ўсе ахвотныя змогуць убачыць больш за 50 архітэктурных помнікаў Беларусі, сярод якіх – Камянецкая вежа, Каложская царква, палац Румянцавых-Паскевічаў, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Сафійскі сабор у Полацку ды іншыя.

У праграме адкрыцця выступілі гурт сярэднявечнай музыкі «Гуды», заслужаны калектыў песні і танцу «Зорачка», Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Арганізатары праекту – Міністэрства культуры Беларусі, Менскі гарвыканкам, арт-цэнтр Вольгі і Андрэя Смоляк.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў