На «Містэра Беларусь–2014» хацелі трапіць 1 тыс., але ўзялі 15 чалавек (фота)


Упершыню беларускія мужчыны спаборнічалі ў конкурсе мужчынскай прыгажосці на нацыянальным узроўні.

Арганізатары конкурсу «Містэр Беларусь–2014» атрымалі больш як тысячу заявак, з якіх выбралі толькі 15 фіналістаў. Перад гледачамі шоу ў сталічным Палацы спорту яны выступілі вечарам 30 красавіка з некалькімі выхадамі на подыум, прадэманстравалі адмыслова падрыхтаваныя нумары. Акампанаваў мужчынскай прыгажосці гурт «ВІА Гра».

Самага прывабнага беларуса вызначыць галасаванне тэлегледачоў, а конкурс у Палацы спорту выявіў толькі трох прэтэндэнтаў, чые імёны пакуль ахутаныя тайнаю.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў