Шарль Мішэль, кіраўнік Рады Еўропы, заявіў у сваім Twitter, што ў сераду 19 жніўня будзе праводзіць відэаканферэнцыю паміж кіраўнікамі краінаў ЕЗ, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі. Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі імкнецца арганізаваць надзвычайны саміт па гэтым пытанні. Паводле яго, лідары ЕЗ павінны накіраваць сігнал салідарнасці з беларусамі.
Шарль Мішэль напісаў 17 жніўня ў сваім Twitter наступнае:
«Беларусы маюць права вырашаць сваю будучыню і свабодна выбіраць свайго лідара. Гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў недапушчальны і не можа быць дазволены».
I will call a meeting of the members of the European Council this Wednesday 12h00 to discuss the situation in #Belarus
The people of Belarus have the right to decide on their future and freely elect their leader
Violence against protesters is unacceptable and cannot be allowed
— Charles Michel (@eucopresident) August 17, 2020
Відэа-сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ пачнецца ў сераду 19 жніўня а 12 гадзіне дня. Паводле неафіцыйнай інфармацыі крыніц ЕЗ, прэзідэнт Рады Еўропы пастаянна кантактуе з гэтым кіраўніцтвам Еўразвязу. Запрашэнне было накіравана ўсім кіраўнікам краінам чальцам-ЕЗ.
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі папрасіў Мішэля склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады Еўропы на мінулым тыдні.
«Мы павінны салідарна падтрымліваць беларусаў у імкненні да свабоды. Адсюль ініцыятыва кіраўніка польскага ўрада да Еўрапейскай рады разгледзець гэтую справу» – пра гэта было заяўлена 10 жніўня ў прэс-рэлізе.
Першапачаткова на гэта не было станоўчай рэакцыі, і Еўразвяз вырашыў арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў дыпламатыі.
«Сітуацыя змяняецца вельмі хутка. Апошнія падзеі гарантуюць, што лідары павінны вырашаць гэтае пытанне», – падкрэсліла крыніца ЕЗ у каментары «Белсату» у панядзелак.
Як было адзначана, Еўразвяз хоча перадаць паведамленне салідарнасці беларусам шляхам сустрэчы на вышэйшым узроўні і падкрэсліць, што яны маюць права вырашаць, хто будзе іх лідарам і якая будзе іх будучыня.
Таксама стала вядома, што Матэвуш Маравецкі размаўляў па тэлефоне са Святланай Ціханоўскай.
«Я запэўніў яе, што беларусы маюць поўнае падтрыманне Польшчы – як і ў сваіх жаданні да свабоды радзімы, так і ў штодзённым жыцці ў Польшчы», – напісаў ён у Twitter.
Rozmawiałem telefonicznie z Swiatłaną Cichanouską. Zapewniłem, że Białorusini mają pełne wsparcie Polski – zarówno w swoim dążeniu do wolności ojczyzny, jak i codziennym życiu w Polsce. Dziś, 40 lat po Porozumieniach Sierpniowych, ta solidarność jest nam znów potrzebna.
— Mateusz Morawiecki (@MorawieckiM) August 17, 2020
КТ belsat.eu