19 гадоў таму бясследна знік аператар Дзмітрый Завадскі

ВІДЭА

Аператар тэлеканалу ОРТ Зміцер Завадскі знік без вестак 7 ліпеня 2000 года. Ягоны аўтамабіль знайшлі ў аэрапорце «Мінск-2».

Паводле следства, днём 7 ліпеня 2000 году, па дарозе ад свайго дому ў Менску ў аэрапорт, журналіст Дзмітрый Завадскі быў захоплены групай узброеных людзей у колькасці 5-6 чалавек, сярод якіх знаходзіліся дзеючы баец спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Рэспублікі Беларусь Максім Маліка і былы афіцэр гэтага ж падраздзялення Валерый Ігнатовіч. Суд пакараў Ігнатовіча і Маліка пажыццёвым зняволеннем. Аднак труп аператара дагэтуль не знайшлі.

Што трэба ведаць пра «эскадроны смерці» ў Беларусі. Галоўнае

Палітыкі, журналісты і праваабаронцы лічаць, што Завадскага, а таксама Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага выкралі так званыя эскадроны смерці. Паводле папярэдняга заключэння праваабаронцаў, асноўнымі падазраванымі па справе па выкраданнях і забойствах Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага з’яўляюцца Аляксандр Лукашэнка, Віктар Шэйман (тагачасны кіраўнік Савета бяспекі), Юры Сівакоў і Уладзімір Навумаў (у розныя часы – міністры ўнутраных справаў), Дзмітрый Паўлічэнка (тагачасны камандзір в/ч 3214) і Мікалай Васільчанка (тагачасны начальнік Службы бяспекі прэзідэнта). Высновы беларускіх праваабаронцаў былі пацверджаны ў 2004 годзе ў адмысловым дакладзе дэпутата Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Хрыстаса Пургурыдыса, які праводзіў уласнае расследаванне.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары