За год на літоўскай чыгунцы канфіскавалі 16,9 мільёнаў кантрабандных цыгарэтаў. Пераважна – з Беларусі


Аб’ём тытунёвай кантрабанды, якую літоўская мытня канфіскуе на чыгунцы, сёлета падвоіўся, піша Reform.by са спасылкай на літоўскі партал BNS. Ад пачатку 2021 году былі канфіскаваныя 16,9 мільёнаў цыгарэтаў супраць 8,9 мільёнаў за аналагічны перыяд мінулага году.

Агулам мытнікі зафіксавалі за год 24 спробы кантрабанды. Летась іх было 8, а ў 2019 годзе – дзве.

Цыгарэты знаходзяцца ў насыпных грузах, угнаеннях, шчэбені, прадукцыі дрэваапрацоўкі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што на чыгуначных памежных пераходах у Літве цяпер адсутнічаюць рэнтгены для праверкі грузаў, і першы такі апарат плануецца ўсталяваць на памежнай станцыі Кена толькі ў трэцім квартале 2022 году.

Hавiны
Мытнікі знайшлі беларускія кантрабандныя цыгарэты ў бочках з кварцавым пяском з Расеі
2021.12.03 18:41

Большая частка кантрабанды, паводле інфармацыі літоўскіх чыноўнікаў, паступае з Беларусі. Агулам ад пачатку году ў Літве былі канфіскаваныя 328 мільёнаў кантрабандных цыгарэтаў, у 2020 годзе – 297 мільёнаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў