Дзмітрый Балкунец: «Лукашэнку патрэбная вайна»


Расейскі палітолаг Дзмітрый Балкунец у эфіры «Белсату» пракаментаваў заяву Уладзіміра Макея пра гатоўнасць Беларусі размесціць у сябе ядравую зброю.

«Думаю, уся справа ў спробе выгандляваць нейкі фінансавы бонус з боку Масквы, каб звярнулі ўвагу ў чарговы раз. Лукашэнка цяпер круціцца, хоча грошай», – адзначыў ён. Між тым, Балкунец сумняецца, што Крэмль захоча звязвацца з Лукашэнкам і размяшчаць у Беларусі ядравую зброю.

Балкунец канстатуе, што размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі стане парушэннем Будапешцкіх пагадненняў. Палітолаг звяртае ўвагу на тое, што такі крок ніяк не вырашыць пытанне бяспекі, нават наадварот – гэта зробіць Беларусь мішэнню. Тым больш, што распараджацца ядравай зброяй усё роўна будзе Масква, а не Менск.

Але, паводле палітолага, гэтая сітуацыя дэманструе, што Лукашэнка і сам хоча вайны.

«Яму патрэбная вайна, каб спісаць усе ўнутраныя праблемы на ваенную кампанію. Ён трызніць аб вайне. Ён думае аб тым, каб развязаць вайну. Ён разумее, што калі пачнецца вайна і Беларусь у яе будзе ўцягнута, то ўсе палітычныя сваркі спішуцца, ён усіх пад ружжо паставіць, ніякія рэферэндумы не будуць патрэбныя. Ён разумее, што Масква тады будзе яго выратоўваць, даваць грошы», – дадае ён.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў расейска-ўкраінскі канфлікт
2021.12.09 14:30

РР belsat.eu

Стужка навінаў