Ужо 1450 палітвязняў. Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 23 чалавек


Праваабарончыя арганізацыі «Вясна», «Прававая ініцыятыва», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН 19 лістапада прынялі заяву аб прызнанні яшчэ 23 беларусаў палітычнымі зняволенымі.

Исправительная колония № 3, Витьба, Беларусь
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь. Ліпень 2022 года.
Фота: Белсат

У спісе – людзі, абвінавачаныя ці асуджаныя ў асноўным за «Абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ) і «Абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ). Спіс такі:

  1. Данііл Раманаў, асуджаны паводле арт. 369 да 1 года 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (у народзе – «хімія»), накіраваны для адбыцця пакарання.
  2. Марына Сочыўка, асуджаная паводле арт. 369 да 2 гадоў «хіміі», накіраваная для адбыцця пакарання.
  3. Артур Сцеп, асуджаны паводле арт. 368 і 369 да 2 гадоў 6 месяцаў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  4. Андрэй Жамейка, асуджаны паводле арт. 368 і 369 да 3 гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  5. Валерый Адалеўскі, асуджаны паводле арт. 369 «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  6. Віктар Кулеш, асуджаны паводле арт. 369 да 1 года 6 месяцаў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  7. Мікалай Ласіцкі, асуджаны за «Паклёп на службовую асобу» паводле арт. 188 КК РБ да 2 гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  8. Максім Пікун, асуджаны паводле арт. 369 да 2 гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  9. Міхаіл Башкатаў, асуджаны паводле арт. 369 да 2 гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  10. Іван Кірык, асуджаны паводле арт. 369 да 2 гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  11. Алег Пасюк, асуджаны паводле арт. 369 да 1 года 6 месяцаў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  12. Віталь Астрэйка, узяты пад варту за «Паклёп на Лукашэнку» і яго абразу паводле арт. 367 і 368 КК РБ.
  13. Кірыл Жалудок, узяты пад варту паводле арт. 368.
  14. Артур Чарняўскі, асуджаны паводле арт. 369 да 2 гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  15. Андрэй Дуброўскі, асуджаны паводле арт. 369 да 1 года 6 месяцаў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.
  16. Дзяніс Воўчак, асуджаны за «Абразу Лукашэнкі» і «Перадачу персанальных звестак» паводле ч. 1 арт. 368 і ч. 3 арт. 203-1 КК РБ да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
  17. Наталля Ляцко, асуджаная паводле па арт. 188 і ч.3 арт. 203-1 да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
  18. Віталь Уласевіч, асуджаны за пратэставыя надпісы і «Заклікі да санкцыяў» па арт. 341 і ч.3 арт. 361 КК РБ да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
  19. Андрэй Ханевіч, асуджаны за інтэрв’ю «Белсату» як за «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» і за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» паводле арт. 361-4 і 369-1 КК РБ да 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
  20. Вольга Раманцова, узятая пад варту за «Абразу суддзі» паводле арт. 391 КК РБ.
  21. Кацярына Хулхачыева, узятая пад варту ў межах «справе Зельцара».
  22. Канстанцін Ніканораў, узяты пад варту паводле арт. 369-1.
  23. Міхаіл Нямцоў, асуджаны за каментары ў дачыненні да дзеянняў расейскіх войскаў у Казахстане і «Абразу Лукашэнкі» да трох гадоў калоніі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых і астатніх палітычных зняволеных, спыніць палітычныя рэпрэсіі. На момант публікацыямі праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 1450 чалавек.

Але напраўду зняволеных з палітычных прычынаў нашмат больш – праваабаронцы дэталёва аналізуюць кожную справу і проста не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам. Так, Следчы камітэт налічыў яшчэ летам 11 тысяч крымінальных справаў за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Трэба пагаварыць
Як сястра Рамана Бандарэнкі пераадолела боль
2022.11.13 12:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў