У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева


У вызвалены Херсон прыбыў цягнік з Кіева ўпершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Пра гэта паведамляе «Суспільне».

У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua

Цягнік адправіўся са сталіцы 18 лістапада а 22:14. У вагонах было 200 пасажыраў, якія набылі квіткі «Да перамогі» да Херсону. Цягнік прыбыў з вагонамі, распісанымі ўкраінскімі мастакамі ў рамках праекту «Цягнікі да Перамогі».

У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua

Праект рэалізавалі пры сумесным удзеле «Укрзализныци» і глабальнай ініцыятывы падтрымкі Украіны «United24». Вагоны прайшлі капітальна-аднаўленчы рамонт падчас вайны і абсталяваныя па новых стандартах экіпіроўкі. Кожны з сямі вагонаў прысвечаны часова акупаванай (на момант старту праекту) тэрыторыі Украіны і подзвігам украінцаў, якія супраціўляюцца расейскай агрэсіі.

Таксама ў саставе цягніка быў і паштовы вагон, які прывёз у Херсон лісты і пасылкі.

У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua
У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua
У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua
У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua
У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua
У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua
У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны пасажырскі цягнік з Кіева. Крыніца: pravda.com.ua

Раней, 15 лістапада, у Мікалаеў прыбыў першы пасажырскі цягнік з пачатку вайны.

Hавiны
ISW: Расейскія ўлады рыхтуюцца да далейшай мабілізацыі
2022.11.19 14:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў