Мігранты, якія вярнуліся ў Ірак, заявілі, што перажылі кашмар у Беларусі


Іракцы ў менскім аэрапорце.
Фота: LIGA.net

Іракскія мігранты, якія 18 лістапада вярнуліся на радзіму з Менску, наўрад ці яшчэ прыедуць у Беларусь. Пра гэта ў інтэрв’ю польскаму выданню «WP» заявіў Амір Грэгіс, адказны за замежныя справы ў Курдскай дэмакратычнай партыі.

«Тое, што там адбываецца, – гэта трагедыя. Многія людзі загінулі, яшчэ больш зніклі без вестак. Гэтых людзей выкарыстаў беларускі рэжым, каб супрацьпаставіць Польшчы і Еўразвязу», – сказаў палітык.

Паводле яго, урад Курдыстану разам з уладамі ў Багдадзе робіць усё магчымае, каб бяспечна даставіць у Ірак ахвочых вярнуцца.

Абноўлена
МЗС Іраку: на эвакуацыйны рэйс з Беларусі зарэгістраваліся 430 чалавек
2021.11.18 12:20

Грэгіс адзначыў, што самалёт з мігрантамі прызямліўся ў Эрбілі, дзе некаторыя пасажыры высадзіліся, а астатнія паляцелі ў Багдад.

«Тыя, хто выйшаў, ледзь не плакалі ад шчасця. Яны сказалі, што перажылі кашмар і ніколі больш не жадаюць адчуваць нічога падобнага. У Беларусь яны дакладна не вернуцца», – падкрэсліў палітык.

Hавiны
Наталля Эйсмант: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 7 тысяч мігрантаў
2021.11.18 15:34

Нагадаем, што прэс-сакратар Наталля Эйсмант заявіла, што Аляксандр Лукашэнка даручыў максімальна спрыяць вяртанню мігрантаў на радзіму, але «сілаю выштурхоўваць» з краіны нікога не будуць.

«Сёння на тэрыторыі Беларусі застаюцца каля 7 тысяч уцекачоў. З іх на мяжы – у так званым стыхійным лагеры – каля 2 тысячаў чалавек. І ад 200 да 500 чалавек – на мяжы, але стыхійна, у іншых пунктах», – сказала Эйсмант.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў