Беларускі бок зносіць часовы лагер мігрантаў на мяжы з Польшчай


Польская памежная служба апублікавала відэа, знятае каля пункта пропуску «Брузгі», дзе тыдзень жылі мігранты.

На месцы стыхійнага лагера з дапамогай спецтэхнікі наводзяць парадак – зносяць пабудовы, прыбіраюць спілаваныя дрэвы і смецце.

Мігранты сышлі з гэтага месца ў панядзелак, 15 лістапада і рушылі ў бок прапускнога пункта «Брузгі», дзе прабылі амаль трое сутак і некалькі разоў спрабавалі прарвацца праз мяжу.

Цяпер мігрантаў з мяжы даставілі ў гандлёва-лагістычны цэнтр, дзе беларускі бок арганізаваў ім часовы прытулак пад наглядам сілавікоў.

ВІДЭА
Калі скончыцца міграцыйны крызіс?
2021.11.19 15:52

АД belsat.eu

Стужка навінаў