Беларусь можа застацца без «Яндекс.Такси»? Што яшчэ зменіць новы ўказ


«Яндекс.Такси».
Фота: brestcity.com

Асацыяцыя перавознікаў і дыспетчараў таксі (АПІД) апублікавала вынікі даследавання эканамічнага эфекту падрыхтаванага Мінтрансам указу, што датычыць пасажырскіх перавозаў у таксоўках.

Дакумент уводзіць шэраг абавязковых патрабаванняў: ліцэнзіі на кіроўцаў, машыны, паркі, платформы, а таксама забараняе перавоз пасажыраў тым, хто не ёсць кіроўцам паводле асноўнага месцы працы, кажуць у асацыяцыі.

Паводле даследавання, пры ўвядзенні новых правілаў для аўтамабільных перавознікаў пасажыраў чакаюць «павелічэнне коштаў на паездкі, часу чакання таксовак, а таксама пагаршэнне якасці абслугоўвання».

«Новае рэгуляванне можа прывесці да сыходу замежных онлайн-платформаў і немагчымасці кіроўцам выкарыстоўваць таксі як крыніцу дадатковага даходу», – гаворыцца ў даследаванні.

На сёння 30–40 % рынку таксі складаюць кіроўцы, для якіх гэтая праца не асноўная. Новае рэгуляванне можа пакінуць іх за бортам або падштурхнуць да пераходу ў ценявы сегмент рынку, паведамілі ў АПІД. У выніку скароцяцца і даходы бюджэту: на 55–70 мільёнаў рублёў за год з сённяшніх 170 мільёнаў за год ад рынку нерэгулярных аўтамабільных перавозаў.

У асацыяцыі таксама чакаюць запаволення развіцця іншых лічбавых платформаў, а праз гэта – скарачэнне інвестыцыяў у развіццё мноства дзяржаўных (банкі, страхавыя арганізацыі, аўтапаркі) і прыватных кампаніяў на рынку транспартавых ды іншых паслуг Беларусі.

Каб пазбегнуць гэтага, АПІД заклікае да дэрэгулявання галіны. Паводле асацыяцыі, у краінах, якія пайшлі на такі крок, «істотна вырас рынак таксі і, адпаведна, падатковыя паступленні, паездкі сталі больш даступныя, а на рынку ў выніку канкурэнцыі ў цэлым павысіўся ўзровень абслугоўвання».

Hавiны
Менскага кіроўцу пакаралі 3 гадамі калоніі за ўдзел у пратэстах 9–10 жніўня 2020 года
2021.10.06 18:17

МГ belsat.eu

Стужка навінаў