У футбольным клубе «Менск» сталыя затрыманні заробку, але з ідэалогіяй поўны парадак


Год таму ў футбольны клуб «Менск» прыйшлі былы амапавец Аляксандр Якімаў і скандальны футбольны суддзя Андрэй Васілевіч. Цяпер на сайце клубу няма беларускай мовы, затое можна прачытаць пра ідэалагічную працу, антыкарупцыйную дзейнасць і кібербяспеку.

Таксама на сайце футбольнага клубу можна азнаёміцца ​​з працай у барацьбе з п’янствам і вывучаць захады для захавання гістарычнай праўды і памяці.

Скрыншоты: Белсат

У вакансіях клубу ёсць сур’ёзная прапанова: ФК «Менск» шукае трактарыста і прапануе яму Br 850, але пакуль ахвочых няма.

«Жаночы клуб «Менск» займае ў чэмпіянаце краіны другое месца, мужчынскі – сёмае, але ключавы момант – абедзе каманды маюць сур’ёзныя затрыманні з выплатамі прэміяльных і заробкаў. Безумоўна, фінансавае пытанне ёсць. Не тое, каб мы зусім не плацім заробкаў… Але мы іх выплачваем не ў поўным аб’ёме ў частцы прэміяў», – распавёў у эфіры праграмы «Ясна пра футбол» кіраўнік клубу, падпісант праўладнага ліста Андрэй Васілевіч.

Таксама Васілевіч пацвердзіў, што затрыманне заробку адбіваецца на псіхалагічным стане ўсіх камандаў, якія ўваходзяць у структуру клубу: «Тлумачу ім, што не ад нас гэта, на жаль, залежыць, а ад агульных умоваў у краіне, ад нашых фундатараў». Аднак тым не менш і мужчынская, і жаночая каманды паказваюць свой прафесіяналізм, паводле Васілевіча.

Hавiны
Беларускіх футбалістаў просяць не дапускаць да Чэмпіянату Еўропы 2024 года
2022.09.17 11:17

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў