У Будслаўскім касцёле, які пацярпеў ад пажару, накрылі каля 30% даху


Будслаўскі касцёл з часткова пакрытым дахам.
Фота: budslau / Telegram

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, дзе пасля пажару быў знішчаны дах і залітае вадой памяшканне касцёлу, на трэць аднавілі дах, паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!».

Работы па аднаўленню храма працягваюцца нягледзячы на дрэннае надвор’е.

Будслаўскі касцёл з часткова пакрытым дахам.
Фота: budslau / Telegram

Па апошніх дадзеных на пачатак верасня на аднаўленне касцёлу было ахвяравана каля 1,21 млн рублёў, аднак гэтай сумы ўсё роўна не хапае для правядзення ўсіх рамонтам работ.

Ахвяраваць грошы на аднаўленне святыні можна на сайце budslau.by.

Рэпартаж
«Гэта трагедыя, я плакала». Як жыве Будслаў, дзе гарэў адзін з галоўных касцёлаў Беларусі
2021.05.16 19:28

Пажар у Будслаўскім касцёле адбыўся раніцай 11 траўня гэтага года, у выніку якога касцёл быў моцна пашкоджаны. Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай былі ўратаваныя, але будынак моцна пацярпеў.

Будслаўскі касцёл лічыцца не толькі цэнтрам духоўнага жыцця каталікоў, але і ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва.

Абноўлена
Пажар у Будславе патушаны: гарэў нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі
2021.05.11 10:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў