Каля 9000 чалавек прагаласавала на выбарах у расейскую Дзярждуму ў Беларусі. Расяянка Сафія Сапега ў выбарах не ўдзельнічала


На выбарах у Дзяржаўную думу Расеі ў Беларусі прагаласавалі каля 9 тысяч чалавек. Такія лічбы ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу назваў амбасадар Расеі ў Беларусі Яўген Лук’янаў.

Яўген Лук’янаў. Скрыншот: ОНТ / Telegram

Гэта лічбы па ўсіх выбарчых участках, якія працуюць у Менску і ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Бабруйску і Астраўцы.

Таксама амбасадар заявіў, што расяянка Сафія Сапега, якая была затрыманні ў Менску разам з Раманам Пратасевічам і цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, з просьбай аб галасаванні не звярталася.

Аналітыка
«Разумнае галасаванне», рэйтынг камуністаў і цэнзура ў інтэрнэце. Што трэба ведаць пра выбары ў Расеі
2021.09.18 11:30

У Расеі 17-19 верасня праходзіць галасаванне за дэпутатаў Дзярждумы VIII склікання. Расейцы выбіраюць дэпутатаў у дзевяці суб’ектах – кіраўнікоў рэгіёнаў, яшчэ ў 39 – рэгіянальныя парламенты. Таксама ў гэтыя дні праходзяць муніцыпальныя выбары.

Яўка на выбарах па ўсёй Расеі дасягнула 45,15% да 18.00 па маскоўскім часе.

Між тым на выбарах, на якія не дапусцілі назіральнікаў ад АБСЕ, зафіксавана даволі шмат парушэнняў і інцыдэнтаў з фальсіфікацыяй.

Таксама перад выбарамі Раскамнагляд запатрабаваў у Apple і Google выдаліць прыкладанні «Разумнага галасавання» з AppStore і GooglePlay. Ведамства прыгразіла шматмільённымі штрафамі і абвінавачваннем ва ўмяшанні ў выбары.

Hавiны
Расейскі суд забараніў пошук у Google і «Яндэкс» па запыце «разумнае галасаванне»
2021.09.05 15:29

АД belsat.eu

Стужка навінаў