Гурт ЛСП выдаліць адну са сваіх песень з усіх музычных пляцовак. Пад яе здзейснілі суіцыд


Беларускі гурт ЛСП выдаліць сваю песню «Номера» з усіх музычных пляцовак, паведаміў менеджар гурта Зміцер Магадов у Twitter.

Адзін з самых папулярных трэкаў групы «Номера» у «Яндекс.Музыка», Apple Music і Spotify пачнуць выдаляць з 20 верасня, паведамляе TJournal.

Прычынай выдалення стаў выпадак суіцыду, які быў здзейснены пад песню. Так, 13 верасня ў расейскім Зяленаградзе 17-гадовая дзяўчына сарвалася з даху, здымаючы гэта ў прамым эфіры Instagram пад «Номера». А 19 верасня ў сацсетках распаўсюдзілася відэа, на якім малады чалавек з Краснадара скокнуў уніз з гаўбца шматпавярховага дома. У роліку грае тая ж песня.

Вокладка песні «Номера» гурта ЛСП. Выява: soundcloud.com

З 15 верасня ў TikTok пры пошуку песні «Номера» ЛСП стаў перанакіроўваць на тэлефон псіхалагічнай дапамогі і паказваць спасылкі на рэсурсы падтрымкі.

Ранняе песню ўжо блакавалі ў «Вконтакте». У 2018-м годзе па рашэнні Раскамнадзору песню заблакавалі ў сацсетцы праз «апісання спосабу здзяйснення самагубства». Аднак пасля гэтага песня толькі паднялася ў рэйтынгу.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў