Афіцыйная статыстыка: колькасць ахвяраў каронавірусу ў Беларусі перавысіла 4 тысячы чалавек


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравана 1982 новых выпадку інфікавання каронавірусам – на 4 менш, чым напярэдадні. Нагадаем, два дні запар у Беларусі абнаўляўся рэкорд колькасці захварэлых на каронавірус за содні.

Усяго ад пачатку пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 516 тысяч 428 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

За содні было зафіксавана 13 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Агулам ад пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 4004 чалавекі, сведчыць афіцыйная статыстыка.

Hавiны
«Настоящее Время»: Ад каронавіруса ў Беларусі памерлі 32 тысячы асобаў
2021.08.09 21:47

Некаторыя эксперты раней неаднаразова заяўлялі, што афіцыйнай статыстыцы Мінздароўя наконт каронавіруса ёсць падставы не давяраць. Напрыклад, паводле дадзеных ААН, у красавіку-чэрвені 2020 года ў Беларусі анамальна вырасла смяротнасць: было зафіксавана на 5,6 тысяч смерцяў больш, чым за год да таго. Менавіта на гэтыя месяцы прыйшоўся пік першай хвалі эпідэміі каронавіруса. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя па стане на 1 ліпеня 2020 года прызнала толькі 398 смерцяў ад каронавіруса.

Сёлета журналісты тэлеканала «Настоящее Время» прааналізавалі звесткі, якія атрымалі ад «Кіберпартызанаў», і прыйшлі да высновы, што ў Беларусі з сакавіка 2020 году да сакавіка 2021 году ад каронавіруса залішняя смяротнасць склала 32 тысячы.

Hавiны
Новая хваля каронавіруса ў Беларусі: чэргі, нястача дактароў і абмежаванні ковідных выплатаў
2021.09.17 16:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў