Бліжэйшым часам пачнецца разліў беларускай вакцыны ад COVID-19


Неўзабаве ў Беларусі пачнуць разліваць сваю вакцыну ад COVID-19. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з працаўнікамі гаспадаркі «Жураўлінае» і жыхарамі Пружанскага раёну, піша БелТА.

Дакладныя даты разліву беларускай вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі невядомыя. Зімой бягучага года паведамлялася, што ўжо ідуць даклінічныя выпрабаванні прэпарату, а ўвесці яго ў эксплуатацыю планавалася ў 2023 годзе. На базе «БелВітУніфарм» ладзяць вытворчасць вакцыны.

«Але яшчэ раз кажу: залішне не парцеся, – сказаў Лукашэнка. – Калі вядзеш нармальны лад жыцця, табе не трэба баяцца хваробаў. Таму трэба ўпірацца, трэба працаваць. Хто хоча жыць, той сочыць за сваім здароўем».

З верасня беларускія медыкі чакаюць пад’ёму захворвальнасці на COVID-19. У Менску ў гандлёвых цэнтрах і іншых месцах адкрываюцца дадатковыя пункты вакцынацыі. Прышчапіцца ад каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі дагэтуль можна толькі расейскімі вакцынамі «Спутнік V», «Спутнік Лайт» ці кітайскімі, паведамляла галоўная адмыслоўца аддзелу першаснай медычнай дапамогі камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Ірына Талкачова.

Hавiны
Колькасць смерцяў ад каронавіруса за апошні месяц у свеце вырасла на 35 %
2022.08.18 10:52
Hавiны
«Белыя халаты»: У Беларусь прыйшла новая хваля каронавіруса
2022.08.11 15:36

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў