19 жніўня ў Менску будуць судзіць Ніну Багінскую


У судзе Першамайскага раёну Менску 19 жніўня ў 12:20 пачнецца судовы працэс над актывісткай Нінай Багінскай, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ніна Багінская.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Як пазначана ў раскладзе суда, «прадмет спрэчкі – матэрыял у пытаннях забеспячэння выканання выканаўчага дакументу». Справу будзе разглядаць суддзя Вольга Чарніковіч.

Як стала вядома праваабаронцам, суд датычыць забароны на выезд – аднак пакуль невядома, з якой нагоды: гэта можа быць з-за штрафаў, крымінальнай справы або калі актывістка праходзіць сведкай у справе.

Акрамя таго, зноў быў накладзены арышт на два лецішчы Багінскай, зняты некалькі месяцаў таму, бо лецішчы не атрымалася прадаць.

Артыкулы
«Пра Багінскую кажуць як пра сімвал, а для мяне яна бабуля». Размова з Янай Чарняўскай
2021.08.10 12:03

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў