«The Bell»: Амаль палова расейцаў выступае за мірныя перамовы з Украінай


Меркаванні расейцаў аб тым, ці працягваць ваенныя дзеянні ва Украіне ці весці мірныя перамовы, падзяліліся пароўну. Пра гэта паведамляе выданне «The Bell» са спасылкай на закрытае апытанне Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД).

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 360tv.ru

У чэрвені рэспандэнтам задавалі пытанне аб тым, што зараз важней для Расеі – весці перамовы або працягваць ваяваць. На карысць кожнага варыянта прагаласавалі 44 працэнты апытаных. Не змаглі адказаць на гэтае пытанне 12% апытаных.

У асноўным мірныя перамовы падтрымліваюць маладыя людзі: 79% рэспандэнтаў у групе 18-24 гады і 56% рэспандэнтаў у групе 25-34 гады.

Апытанне праводзілася па тэлефоне на выбарцы 1600 рэспандэнтаў. Вынікі даследавання разглядаліся на адной з нарадаў у адміністрацыі прэзідэнта ў 20-х чыслах чэрвеня.

Раней расейскае выданне «Медуза» паведамляла, што паводле закрытага апытання УЦВГД, праведзенага па замове Крамля, 30% расейцаў кажуць, што вайну ва Украіне трэба спыніць. Пытанне сацыёлагаў гучала так: «Адны лічаць, што баявыя дзеянні ва Украіне неабходна спыніць як мага хутчэй. Іншыя лічаць, што баявыя дзеянні зараз спыняць не варта. Які пункт гледжання вам бліжэй – першы ці другі?». Большасць прагаласавала за працяг вайны: 57% супраць 30%, астатнія – не змаглі адказаць.

Аналітыка
Спроба стэрылізаваць інфармацыю пра войскі на мяжы: што стала прычынаю «хапуна» ў Драгічыне і Іванаве
2022.07.18 20:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў