«Белгазпрамбанк» узначаліла менеджарка старой каманды


Будынак «Белгазпрамбанку».
Фота: belgazprombank.by

Надзея Ермакова выйшла з праўлення банку з нагоды заканчэння тэрміну кантракту. Абавязкі старшыні з 18 ліпеня выконвае першая намесніца старшыні праўлення Ірына Патапава, паведамляюць на сайце банку.

Патапава была сярод топ-менеджараў складу праўлення, які працаваў да прыходу сілавікоў і затрымання многіх банкаўскіх кіраўнікоў.

«Праўленне «Белгазпрамбанку» працягне рэалізацыю асноўных стратэгічных задачаў, накіраваных на далейшае ўмацаванне пазіцыяў банку як вядучага фінансава-крэдытнай установы краіны», – удакладняюць у паведамленні банку.

Надзея Ермакова займала пазіцыю старшыні праўлення з 18 студзеня гэтага года, а раней узначальвала Нацыянальны банк.

Hавiны
Ермакова сыходзіць з кіраўніцтва «Белгазпрамбанку»
2021.07.16 16:53

11 чэрвеня 2020 года галаўным офісе «Белгазпрамбанку» ў Менску былі ўчыненыя ператрусы, затрымалі шмат каго з членаў праўлення. З 15 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» на рашэнне Нацбанку ўвялі часовую адміністрацыю для кіравання банкам. 18 чэрвеня ў гэтай справе затрымалі Віктара Бабарыку.

Артыкулы
Віктара Бабарыку перавялі з Амерыканкі на Валадарку
2021.07.07 15:42

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў