У шклоўскай калоніі адкрылася інтэрнэт-крама для зняволеных


Адміністрацыя шклоўскай калоніі ВК-17 адкрыла інтэрнэт-краму для зняволеных.

Інтэрнэт-крама шклоўскай калоніі ВК-17. Скрыншот сайту ik17mag.by

У ёй прадстаўлены абмежаваны выбар харчовых і нехарчовых тавараў, а таксама падарункавыя сертыфікаты да 500 рублёў.

Замовіць і аплаціць пасылку або бандэроль можна прама анлайн на сайце. Даставіць заказ вязню абяцаюць у самыя кароткія тэрміны і без парушэння цэласнасці ўпакоўкі змесціва.

У харчовым раздзеле можна замовіць мясныя вырабы, малочную прадукцыю, еду хуткага прыгатавання, кансервы, садавіну і т.п.

У нехарчовых раздзеле можна купіць бытавую хімію, вопратку, посуд, канцылярскія тавары і тавары асабістай гігіены.

Крама ў папраўчай калоніі-пасяленні №26 у Гезгалах.
Фота: lidanews.by

Аналагічную інтэрнэт-краму адчынілі і для жаночай калоніі ВК-4 у Гомлі.

Артыкулы
«Фактычна гэта рабства». Палітвязень распавёў пра ўмовы адбыцця пакарання на «хіміі»
2021.06.14 07:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў