Праз памылку працаўнікоў спыніўся цэх на «Горадня Азот»


19 красавіка на «Горадня Азот» адбылося пазапланавае спыненне абсталявання цэху «Аміяк-4». Пра гэта паведаміў Telegram-канал «СТАЧКОМ АЗОТА», а пазней інфармацыю пацвердзілі на старонцы афіцыйнага выдання «Гродненский химик».

Факел над цэхам «Аміяк-4».
Фота: Стачком Азота / Telegram

Паводле афіцыйнага выдання, спыненне цэху «Аміяк-4» на «Горадня Азот» адбылося ў выніку памылковых захадаў персаналу электрацэху падчас планавага абслугоўвання. Паводле адміністрацыі заводу, цэх «Аміяк-4» адновіць сваю працу на працягу дня з наступным пускам цэху «Карбамід-4».

«Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і працаўнікам прадпрыемства няма», – паведамляе выданне «Гродненский химик».

Папярэдні раз пазапланавае спыненне цэхаў «Аміяк-4» і «Карбамід-4» адбылося 6 сакавіка. Тады афіцыйна паведамілі пра некарэктную працу кампрэсара тэхнічнага паветра.

Падчас спынення гэтых цэхаў над прадпрыемствам загараецца вялізны факел з-за скіду азотна-вадароднай сумесі.

Інтэрв’ю
«Мы не хочам зачыняць заводаў». Стачкамы ствараюць рух, мэта якога – агульнабеларускі страйк
2021.04.15 19:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў