Медыі паведамілі пра гібель у ЗША 42-гадовага беларускага хакеіста Канстанціна Кальцова


Канстанцін Кальцоў загінуў у Маямі, піша расейскае выданне «StarHit». Абставіны, пры якіх гэта здарылася, не ўдакладняюцца. Смерць спартоўца пацвердзіла Беларуская федэрацыя хакею і клуб «Салават Юлаеў», дзе ён працаваў трэнерам.

Беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў.
Фота: hcsalavat.ru

Пра гібель у ЗША хакеіста Канстанціна Кальцова першым паведаміла «Зеркало» са спасылкаю на дзве крыніцы. Выданне «StarHit» удакладняе, што гэта здарылася ў Маямі, дзе жыве тэнісістка Арына Сабаленка, з якой Кальцоў меў стасункі.

Беларуская федэрацыя хакею паведаміла, што спартовец «раптоўна памёр на 43-м годзе жыцця», і выказала спачуванні родным і блізкім.

Уфімскі клуб «Салават Юлаеў», дзе Кальцоў з 2021 года працаваў трэнерам, таксама не раскрыў падрабязнасцяў:

«З глыбокім смуткам паведамляем, што пайшоў з жыцця трэнер «Салавата Юлаева» Канстанцін Кальцоў. Ён быў моцны і жыццярадасны чалавек, яго любілі і паважалі гульцы, калегі, заўзятары. Канстанцін Яўгенавіч назаўжды ўпісаў сябе ў гісторыю нашага клубу».

Кальцоў пачаў кар’еру ў 1998 годзе ў менскай камандзе «Юнацтва». Выступаў за розныя беларускія і расейскія клубы, некалькі гадоў гуляў у НХЛ у «Pittsburgh Penguins».

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі быў з 1999 года, браў удзел у Алімпіядах у Солт-Лэйк-Сіці і Ванкувэры, а таксама ў 11 чэмпіянатах свету.

Трэнерскую кар’еру пачаў у 2017 годзе, з 2021 года – у «Салавату Юлаеву». На мінулым тыдні з’явілася неафіцыйная інфармацыя, што Кальцоў не будзе працягваць кантракту з клубам, замест гэтага зойме пасаду галоўнага трэнера менскага «Дынама» і беларускай зборнай.

Hавiны
Гульні каля трону: якія прывілеі атрымлівае хакейнае атачэнне Лукашэнкі і хто гэтыя людзі?
2020.05.27 21:53

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў