Амбасадар Францыі сустрэўся з пастарам выселенай царквы «Новае жыццё»


Нікаля дэ Лякост і Вячаслаў Ганчарэнка.
Фота: newlife.by

18 сакавіка амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лякост сустрэўся з пастарам менскай царквы «Новае жыццё» Вячаславам Ганчарэнкам.

Прыём доўжыўся каля гадзіны. Падчас размовы амбасадар выказаў цікавасць да царквы, якую пазбавілі будынку. Яго здзівіла, што вернікаў пакінулі без памяшкання і нічога не прапанавалі ўзамен, паведамляе сайт царквы.

У сваю чаргу пастар Вячаслаў Ганчарэнка распавёў гісторыю будынку царквы, расказаў пра дзейнасць супольнасці.

«Сустрэча прайшла ў вельмі добрай, сяброўскай атмасферы, – адзначыў адміністратар царквы Віталь Антончыкаў. – Адчувалася, што спадар пасол шчыра цікавіцца нашаю сітуацыяй і праяўляе свой удзел».

4 сакавіка прадстаўнікі царквы сустрэліся з павераным у справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джукам.

Фотарэпартаж
Вернікі сабраліся на малітву каля будынку царквы «Новае жыццё», з якога іх выселілі
2021.02.21 12:46

17 лютага сілавікі выселілі пратэстанцкую царкву «Новае жыццё», што ў менскім мікрараёне Сухарава.

Тым не менш, вернікі штонядзелю працягваюць збірацца на малітву каля сваёй царквы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў