У Польшчы адмаўляюць узмацненне кантролю на мяжы беларусаў з візамі «Poland.Business Harbour»


У Памежнай ахове Польшчы ў адказ на запыт «Белсату» заявілі, што не ўхвалялі дадатковых захадаў пры правяранні на мяжы беларусаў з візамі «Poland.Business Harbour». Раней у медыях з’явілася інфармацыя пра тое, што ў суседнюю краіну перасталі пускаць, калі з сабою няма працоўнага запрашэння ці кантракту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польскія памежнікі.
Фота: Straż Graniczna / X.com

«Замежнікі пры заездзе на тэрыторыю Польшчы абавязаныя абгрунтаваць мэту і ўмовы свайго перабывання і даць дакументы, якія гэта пацвярджаюць», – адзначыў у каментары «Белсату» спікер Надбужанскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы, што кіруе пунктам пропуску ў Тэрэспалі, Дар’юш Сеніцкі.

Гэтае правіла датычыцца ўсіх, хто прыязджае ў краіну, у тым ліку ўладальнікаў візаў «Poland.Business Harbour»:

«Гэтыя прававыя нормы застаюцца нязменнымі цягам многіх гадоў і не змяняліся апошнім часам».

14 лютага «Медиазона» паведаміла, што польскія памежнікі не прапускаюць беларусаў з візамі «Poland.Business Harbour» праз адсутнасць дакументаў, якія пацвярджалі б мэтавае выкарыстанне гэтага тыпу візы: працоўнага кантракту, b2b-дамовы або адкрытага ІП. Як сцвярджаецца, раней афіцэры на мяжы не патрабавалі гэтых папераў.

Hавiны
Беларусаў з візамі PBH перасталі пускаць у Польшчу без працоўнага запрашэння ці кантракту
2024.02.14 18:18

26 студзеня Польшча без папярэджання прыпыніла выдачу візаў «Poland. Business Harbour», бо «праграма не апраўдала ўскладзеных на яе надзеяў». У МЗС тады растлумачылі «Белсату», што пастанова была ўхваленая тэрмінова, таму анансаваць яе не было магчымасці.

Каментар
МЗС Польшчы растлумачыла, чаму не папярэдзіла загадзя пра спыненне выдачы візаў «Poland. Business Harbour»
2024.02.10 10:01

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў