У Беларусь прыбылі назіральнікі за вучэннямі «Саюзная рашучасць»


У Беларусь прыбылі прадстаўнікі ўзброеных сіл Латвіі і Літвы для назірання за беларуска-расейскім вучэннем «Саюзная рашучасць-2022», паведамляе Мінабароны.

Вайсковыя назіральнікі за вучэннямі «Саюзная рашучасць» з Літвы і Латвіі.
Фота: modmilby / Telegram

Учора, 18 лютага, для замежных вайсковых назіральнікаў быў праведзены брыфінг аб вучэнні. 19 лютага яны наведаюць 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі», дзе змогуць назіраць за розыгрышам баявых дзеянняў у рамках вучэння.

Паведамляецца, што Беларусь запрасіла ваенных назіральнікаў на добраахвотнай аснове, «зыходзячы з імкнення да развіцця супрацоўніцтва і добрасуседства».

За фінальным розыгрышам дзеянняў войскаў сумеснага вучэння «Саюзная рашучасць-2022» 19 лютага назіралі 20 ваенных аташэ, якія прадстаўляюць 16 краін.

Ваенныя аташэ назіраюць за фінальным розыгрышам дзеянняў войскаў сумеснага вучэння «Саюзная рашучасць-2022».
Фота: modmilby / Telegram

Палігон «Абуз-Лясноўскі» наведалі прадстаўнікі ад ваенных ведамстваў Балгарыі, Венгрыі, В’етнаму, Індыі, Казахстану, Кітая, Польшчы, Расеі, Сербіі, Сірыі, ЗША, Туркменістану, Турцыі, Германіі, Чэхіі і Украіны.

Ваенныя аташэ на сумесных вучэннях «Саюзная рашучасць-2022».
Фота: modmilby / Telegram
Ваенныя аташэ на сумесных вучэннях «Саюзная рашучасць-2022».
Фота: modmilby / Telegram
ВІДЭА
Як Лукашэнка выкарыстаў час агрэсіі Пуціна? Інтэрв’ю з Уладам Кобцам
2022.02.19 14:01

АД belsat.eu

Стужка навінаў