Моцны вецер і навальніцы. МНС Беларусі папярэджвае пра небяспечныя метэаз'явы 19 лютага


Сёння, 19 лютага, чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 17-24 м/с, месцамі, а па Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцях у многіх раёнах парывы ​​ветру будуць дасягаць 25-30 м/с, паведамляе МНС.

Моцны вецер. Ілюстратыўнае фота tsn.ua

Сярод фактараў небяспекі міністэрства пералічвае пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.

19 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). У дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 7-12 м/с, парывы ​​да 17-24 м/с, месцамі, а па Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцях у многіх раёнах парывы ​​ветру 25-30 м/с. Тэмпература паветра +3+10°С.

20 і 21 лютага тэмпература паветра ад -4°С ноччу да +8°С днём, часам ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. 20 лютага (нядзеля) ноччу і раніцай у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с.

Магчыма ўзнікненне такіх надзвычайных сітуацый, як пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, павелічэнне няштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі, здарэнні на водных абʼектах, траўмаванне насельніцтва.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў