Беларускі стэндап-комік падаў заяву на ўдзел у адборы на Еўрабачанне ад Польшчы


Беларус Дзмітрый Саўян хоча прадстаўляць на Еўрабачанні Польшчу. У сваім Tik-Tok ён паведаміў, што падаў заяўку на ўдзел у папярэднім адборы.

Дзмітрый Саўян.
Фота: Дзмітрый Саўян / Tik-Tok

Пад псеўданімам Pan Sawyan Дзмітрый трапіў у спіс удзельнікаў, апублікаваным на партале Eurowizja.org.

Беларус выступіць на адборы з песняй «W Kolorku Amaretto», якую ён выконваў падчас навагодняга канцэрту на польскім радыё RMF FM.

Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Дзмітрый жыў у Кіеве, выступаў як стэндап-комік, працаваў на тэлеканале «1+1», здымаўся ў серыялах. Потым пераехаў у Польшчу, дзе працягнуў кар’еру актора – зняўся ў адным з эпізодаў гістарычнага серыялу «Matylda», сыграў там рускага рэвалюцыянера.

Разбор
Чаму беларусаў няма на «Еўрабачанні» і дзе могуць выступіць прадстаўнікі дэмакратычнае Беларусі?
2023.05.08 09:10

Дзмітрый працягвае таксама выступаць як стэндапер.

Еўрабачанне сёння будзе праходзіць у Швецыі, у горадзе Мальмё. Фінал адбудзецца 11 траўня.

Летась пераможцай стала шведская спявачка Лёрээн з песняю «Tatoo». Гэта яе другая перамога ў конкурсе. У 2012 годзе, пасля сваёй першай перамогі на «Еўрабачанні», Лёрээн публічна выступала з падтрыманнем старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тады таксама заставаўся ў зняволенні з палітычных прычынаў. Спявачка наведала Менск і сустрэлася з жонкаю Бяляцкага Наталляю Пінчук, праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам і журналістамі, каб больш даведацца пра лёс беларускіх палітзняволеных і сітуацыю ў Беларусі.

Лёрээн пакінула аўтограф Алесю Бяляцкаму: «Трымайцеся свайго сэрца і розуму!»

Беларусь не ўдзельнічае ў Еўрабачанні з 2021 года.

Hавiны
Пераможца «Еўрабачання» Лёрээн падтрымлівала Алеся Бяляцкага яшчэ ў 2012 годзе
2023.05.14 11:29

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў