У Менску прайшлі купанні на Вадохрышча. Фотарэпартаж


Традыцыйныя штогадовыя купанні з нагоды свята Вадохрышча прайшлі ў ноч з 18 на 19 студзеня ў Менску.

Хрысціянскае свята Вадохрышча адзначаецца ў гонар хрышчэння Ісуса Хрыста ў рацэ Іярдан. З часам купанне на Вадохрышча зрабілася традыцыяй.

Фота: Белсат

Калі вы хочаце далучыцца да купанняў, варта ўлічваць, што ў беларускіх кліматычных умовах акунанне ў ледзяную ваду – стрэс для арганізму, таму варта падрыхтавацца загадзя.

Для тых, хто будзе купацца першы раз, беларусы Беластоку, якія таксама сёлета купаліся на Вадохрычша, раяць узяць з сабой наступныя рэчы: плаўкі ці купальнік, шапку, рукавіцы, шкарпэткі ці тапкі, ручнік і гарачую гарбату. Таксама ёсць сэнс браць з сабой шырокае адзенне, якое не абмяжоўвае рухаў, адмовіцца ад вузкіх джынсаў, якія пасля маржавання будзе цяжка на сябе нацягнуць.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Нармальны час знаходжання ў палонцы – 10–15 секунд. Тым, хто купаецца першы раз, лепш не акунацца з галавой. Калі ў вас прастуда ці высокі ціск, то лепш купанне адкласці.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў