Расеец распрацаваў музычны інструмент, які ператварае тату ў эксперэментальны джаз


Незвычайнае спалучэнне музыкі, татуіровак і робатаў. Гэткую ідэю ўвасобіў у сваім інструменце расеец Дзмітрый Марозаў.

Прынцып музычнага інструменту заключаецца ў тым, што электроніка счытвае частку татуіроўкі ды інтэрпрэтуе яе па-свойму, пераводзячы ў гук.

Пра тое, як гучыць гэты нестандартны інструмент, а таксама пра шэраг іншых цікавых навінак са свету гаджэтаў глядзіце ў відэаматэрыяле.

Праграма «Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Музыка з тату|right|15495{/movie}

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў