Акцыя «за паляпшэння жыцця» з шакаладкамі і савецкімі песнямі (фотарэпартаж)


Актывісты Ліберальна-дэмакратычнай партыі правялі 8 сакавіка перадвыбарчы пікет.

Асноўным лозунгам акцыі было «Паляпшэння жыцця!». Што праўда, удзельнікі пікету часцей віншавалі жанчын з Міжнародным жаночым днём і частавалі іх шакаладкамі з выявамі сваіх партыйных лідараў, чым расказвалі пра палітычныя патрабаванні. Увесь пікет прайшоў пад гукі гармоніка ды мелодыі савецкіх песень.

З 2009 па 2012 год цяперашні намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч займаў пасаду начальніка УУС Фрунзенскага раёну Менску. Ён асабіста кіраваў падаўленнем мірных акцыяў пратэсту, а яго падначаленыя жорстка затрымлівалі пратэстоўцаў, у тым ліку дзяўчатаў і кабетаў, на якіх у Фрунзенскім РУУС складаліся фальшывыя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў