Пад «контрсанкцыі» ў Беларусі трапілі вітаміны і харчовыя дадаткі


У пункт «іншыя тавары» ўваходзяць заходнія вітаміны, харчовыя дадаткі і біяактыўныя дадаткі (БАДы). Спіс амаль скапіявалі з расейскага. Дыстрыб’ютары ўжо звярнуліся да чыноўнікаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Gadini / Pixabay

Партал Zerkalo.io расказаў пра невідавочныя «контрсанкцыі»: у спісе ўраду былі наўпрост прапісаныя мясныя прадукты, гародніна, садавіна, арэхі, соль і кандытарскія вырабы, а таксама «іншыя вырабы» з кодамі таварнай наменклатуры ЕАЭС 1901 90 і 2106 90.

1901 90 – соладавы экстракт і тавары, якія не ўтрымліваюць малочнага тлушчу, цукрозы, ізаглюкозы або крухмалу або ўтрымліваюць менш за 1,5 масавага адсотка малочных тлушчоў, ці менш за 5 масавых адсоткаў цукрозы або ізаглюкозы, ці менш за 5 масавых адсоткаў глюкозы або крухмалу.

2106 90 – больш аб’ёмная група тавараз, якая ўключае спіртавыя паўфабрыкаты для напояў, цукровыя сіропы, сіропы лактозы, глюкозы і ізаглюкозы, жуйкі без цукру, сырнае фандзю, прадукты з жывёльных або раслінных тлушчоў і алеяў з больш за 15 масавых адсоткаў малочных тлушчоў, сумесі вітамінаў і мінеральных рэчываў для збалансаванага дадання да харчавання і іншае.

Выявілася, што пад «контрсанкцыі» трапілі такія дадаткі як «Максілак», «Фіталізін», «Допэльгерц актыў магній кальцый», «Вітрум Віжн Фортэ», «Мэрц Класік», «Супрадын Кідс Мішкі», «Дуавіт», «Дуавіт для жанчын», «Магнэ B6», «Селен» з ЗША, «Кальцый D3 Нікамед» і іншыя. Магчыма, у спісе таксама ўся прадукцыя кампаніяў «Біянорыка» і «Гербалайф», розныя вітаміны для цяжарных.

Што важна: гэтыя тавары забароненыя не цалкам, а могуць увозіцца ў межах квотаў (аб вызначэнні якіх пакуль не паведамлялі); абмежавання няма на тавары, якія ўвозяцца для асабістага карыстання.

Hавiны
Як будуць выглядаць паліцы супермаркетаў пасля ўвядзення харчовага эмбарга? Паказваем
2021.12.11 07:30

Удзельнікі рынку расказалі Zerkalo.io, што яны прагназуюць дэфіцыт такіх тавараў і праблемы ў беларусаў, якім яны патрэбныя праз стан здароўя. Дыстрыб’ютары ўжо напісалі лісты чыноўнікам аб магчымых рызыках для рынку.

Падобная сітуацыя, адзначае выданне, ужо была ў Расеі, калі тая адказала на санкцыі за анексію ўкраінскага Крыму «контрсанкцыямі», з якіх практычна даслоўна спісаныя (за выключэннем рыбы) цяперашнія беларускія. Тады расейскім уладам давялося адкарэктаваць спіс, прыбраць з яго ў тым ліку вітаміны і харчовыя дадаткі.

«У аптэках знікнуць заходнія вітаміны, бо іх многія з іх увозяць як БАДы, – адзначае адзін з удзельнікаў рынку. – Таксама будуць пытанні да спартовага харчавання і дадаткаў для збалансаванага дапаўнення да харчавання, якія ўвозяць з Еўразвязу».

БАДы могуць увозіць з Расеі, але, кажа прадстаўнік адной з кампаніяў-дыстрыб’ютараў, «еўрапейскія яны наўрад ці заменяць, да тых высокая ступень даверу спажыўцоў».

Hавiны
Досвед харчовага эмбарга: як контрсанкцыі ўводзіла Расея і да чаго гэта прывяло
2021.12.08 19:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў