У беларускія лясы яшчэ можна схадзіць па грыбы. Гэтае месца ведаюць усе


У сярэдзіне лістапада ў Белавежскай пушчы яшчэ можна адшукаць апенькі. Аб гэтым паведаміла прэс-служба нацпарку.

Крыніца: Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Апенькам не страшныя халады, растуць яны ажно да першых замаразкаў, у цёплы год, якім стаў 2023, іх можна збіраць і ў лістападзе.

Спецыялісты рэкамендуюць шукаць восеньскія апенькі там, дзе шмат старой, мёртвай драўніны, на пнях і паваленых дрэвах, у зарасніках алешыны, асінніку.

Аб’ектыў
Як правільна збіраць і гатаваць грыбы?
2023.10.18 22:19

Распазнаць восеньскія апенькі можна па такіх прыкметах:

  • Капялюшык. Дыяметр ад 3 да 12 сантыметраў, часам крыху больш. Афарбоўка няяркая, у асноўным бэжавая або карычневая. У цэнтры капялюшык цёмнага колеру, у сярэдзіне светлага, па краях зноў цёмнага.
  • Пласцінкі пад капялюшыкам. У восеньскага грыба пласцінкі светлыя, ружаватага, крэмавага або светла-карычневага адценняў. У дарослых грыбоў пласцінкі больш карычневыя, чым у маладых. Шэрыя, зялёныя і кіслотна-жоўтыя адценні на пласцінках практычна не сустракаюцца.
  • Кальцо на ножцы. Галоўная адметная асаблівасць восеньскіх апенек – спаднічка або кольца пад капялюшыкам аднаго колеру з ножкай і пласцінкамі. У маладых грыбоў можна бачыць пышную спаднічку, у дарослых застаецца толькі невялікае кольца.
  • Ножка грыба. Вышыня ад 8 да 10 сантыметраў, дыяметр ад 1 да 3 сантыметраў. Ножкі восеньскіх апенькаў шчыльныя і мясістыя, мякаць кудзелістая. Па колеры супадаюць з колерам пласцінак. Зверху ножка светлая, знізу часам бывае цёмная.
Агляд
Які суп прыгатаваць увосень?
2023.10.21 10:00

СП, belsat.eu

Стужка навінаў