Месцаў у гатэлях і санаторыях Беларусі на Новы год амаль не засталося. Усё скупляюць расейцы


Гасцініцы Менску распрадалі амаль увесь нумарны фонд на перыяд навагодніх святаў. Як адзначаюць у арганізацыі «Сталічны гандаль і паслугі», браніраванне нумароў на перыяд з 30 снежня па 7 студзеня пачалося яшчэ ў верасні.

Беларуская сталіца рыхтуецца сустрэць Раство і Новы год. Менск, Беларусь. 20 снежня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат

Ужо занята каля 87 працэнтаў нумарнога фонду гатэляў і каля 90 працэнтаў месцаў на навагодніх карпаратывах пры гасцініцах. Напрыклад, на навагоднія святы ўжо няма нумароў у такіх атэлях як «Спадарожнік», «Прэзідэнт Гатэль «Менск», гасцініца «Беларусь», а ў некаторых гатэлях, напрыклад, Robinson City, даступныя для браніравання толькі пэўныя катэгорыі нумароў.

Вольных нумароў амаль не засталося і ў топавых санаторыях Беларусі.

Паводле ацэнак расейскіх тураператараў, продаж тураў у Беларусь у параўнанні з дакавідным перыядам павялічыўся на 15-20%, а на святы – яшчэ больш. Так, паводле дадзеных расейскага тураператара АЛЕАН, попыт на санаторныя туры ў Беларусь на зімовыя канікулы вырас у два разы адносна мінулага года.

Асноўны продаж санаторных пуцёвак у Беларусь на Новы год адбыўся яшчэ ў верасні-кастрычніку. На зімовыя святы нумара ў санаторыях Беларусі ў высокім і сярэднім сегменце практычна ўсё распрададзены. Цяпер можна купіць пуцёўку на Новы Год у санаторыі стандартнага і бюджэтнага ўзроўню, але ў гэтых аб’ектах месцы скончацца да канца лістапада. Ужо няма месцаў у санаторыях «Прыазёрны», «Сосны», «Азёрны», «Баравое», «Веста», «Юнацтва», «Сілічы», «Радон» і іншых.

Hавiны
Зюзя замест Санты: чыноўнікі расказалі, якія персанажы павінны быць на навагодніх імпрэзах
2023.11.17 12:59

У гэтым годзе ў расейцаў у студзені будзе 17 працоўных і 14 выходных і святочных дзён.

Так, навагоднія святы ў Расеі працягнуцца з 1 па 8 студзеня, 30 і 31 снежня 2023 года – гэта выходныя, гэта значыць адпачываць расейцы будуць 10 дзён запар.

Беларусы ж адпачываюць на надыходзячыя навагоднія святы толькі 4 дні – з 30 снежня па 2 студзеня ўключна.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў