Ірыне Леўшынай і Дзмітрыю Наважылаву выставілі новыя абвінавачванні


Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», дырэктарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай і былому кіраўніку кампаніі Дзмітрыю Наважылаву выставілі новыя абвінавачанні – у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361–1 КК). Абое ў менскім СІЗА з 18 жніўня.

Паводле артыкулу 361–1 КК ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў.

«Радыё Свабода» паведамляе, што таксама ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» абвінавацілі мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава.

Нагадаем, 1 лістапада рашэннем КДБ агенцтва БелаПАН было прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем».

Hавiны
КДБ назваў «БелаПАН» экстрэмісцкім фармаваннем
2021.11.12 20:47

Леўшыну і Наважылава затрымалі 18 жніўня паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Але потым ім выставілі абвінавачванне паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэксу – «Ухіленне ад сплаты падаткаў, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры».

Андрэй Аляксандраў у турме з 27 студзеня 2021 году. Яго абвінавачваюць паводле арт. 342, арт. 243 і арт. 356 («Здрада дзяржаве»)

РР belsat.eu

Стужка навінаў