З Украіны хочуць дэпартаваць былога беларускага палітвязня Івана Красоўскага


Ва Украіне 17 кастрычніка затрымалі былога беларускага палітычнага вязня Івана Красоўскага: яго хочуць дэпартаваць з краіны. Пра гэта маладзён распавёў у Instagram.

Іван Красоўскі.
Фота: MaksLongLive/Youtube

Паводле інфармацыі знаёмых, супрацоўнікі, якія спынілі Івана Красоўскага ў Кіеве, не выдалі яму ніякіх паперак, аформілі іншаю датаю, паабяцалі вялікі штраф і назвалі «калабарантам». Іван падаваўся на ўцякацтва яшчэ да вайны, у 2021 годзе.

Цяпер Іван мае 10 дзён, каб падаць апеляцыю на рашэнне аб дэпартацыі.

Іван Красоўскі. Здымак відэа: noizer01/Telegram

У жніўні 2020 года сілавікі жорстка збілі хлопца, да стану інваліднага вазка.

У лютым мінулага года актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага судзілі паводле крымінальнай справы. Яго вінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Маладзёну інкрымінавалі перакрыццё дарог у ноч на 11 жніўня каля «Рыгі», што пацягнула шкоду «Менсктрансу» на суму больш за Br 5,6 тыс. На судзе стала вядома, што тэлефон хлопца праслухоўваўся яшчэ з 3 сакавіка 2020 года, менавіта тэлефонныя размовы з акцыі пратэсту і сталіся падставаю для абвінавачвання.

19 лютага суд Савецкага раёну агучыў вырак: тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Івана вызвалілі ў зале суда, пасля ён з’ехаў з Беларусі.

Актывіст анархісцкага руху Іван Красоўскі пасля прысуду 19 лютага 2021 года.
Фота: Новы Час
Hавiны
У Менску судзяць 18-гадовага палітвязня Красоўскага
2021.02.18 19:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў