Падсанкцыйныя беларускія кампаніі падалі ў суд на Раду Еўразвязу


БелАЗ, Белаэранавігацыя і МАЗ звярнуліся ў Суд Еўразвязу з пазовамі супраць Рады Еўразвязу – патрабуюць зняць з іх санкцыі.

«З ліпеня па ўсёй тэрыторыі МАЗу пачалі складаваць машыны. Мабыць, санкцыі працуюць. Хутчэй за ўсё, недакамплект дэталяў і вузлоў», – кажа суразмоўца «Белсату». Фота прапанаванае рэдакцыі

Белаэранавігацыя тлумачыць свой зварот тым, што адносна іх была памылка ў ацэнцы і не было фактычных абгрунтаванняў санкцыяў, а таксама тым, што не быў выкананы прынцып прапарцыйнасці, бо санкцыі «паставілі пад пагрозу задачу бяспекі ў міжнароднай авіяцыі».

Тлумачэнні БелАЗу і МАЗу практычна аднолькавыя. Яны наракаюць на тое, што ў апісанні санкцыяў кампаніі былі няправільна названыя, а праз гэта немагчыма ацаніць маштабы санкцыяў. Санкцыі называюць неабгрунтаванымі або абгрунтаванымі з памылкамі, не ў дастатковай ступені звязанымі са сферай ужывання. Захады «не адпавядаюць стандартам доказаў, неабходных для прыняцця індывідуальных санкцыяў», заяўляюць у пазовах.

МАЗ таксама заяўляе пра парушэнне прынцыпу эфектыўнай судовай абароны, бо не атрымаў індывідуальных паведамленняў аб прынятых захадах.

Hавiны
Латвія заклікала Еўразвяз увесці мацнейшыя санкцыі супраць «Белавіі»
2021.10.18 12:20

Праз еўрапейскія санкцыі МАЗ і БелАЗ не могуць атрымліваць шэраг дэталяў і апаратаў, вырабленых на Захадзе.

Рабочыя беларускіх заводаў і прадстаўнікі страйкамаў паўтара месяца таму расказвалі «Белсату», што заводы сапраўды цярпяць ад санкцыяў – на тым жа МАЗе ўтварыліся склады недаробленых машынаў. Але заводы маюць таксама праблемы з палітычнымі звальненнямі і ўцечкай кадраў.

Hавiны
Хто знішчае беларускія прадпрыемствы – санкцыі ці рэжым? НАУ разбурае міфы пра беларускіх «гігантаў»
2021.10.16 16:21

АА belsat.eu

Стужка навінаў