На дваіх мужчынаў склалі пратаколы за тое, што не ўсталі пад гімн на хакеі


У Горадні падчас хакейнага матчу між «Нёмнам» і «Гомлем» на дваіх мужчынаў, 37 і 39 гадоў, склалі адміністратыўныя пратаколы за «парушэнне патрабавання да выканання дзяржаўнага гімну». Яны не падняліся, калі той гімн граў, піша «Наша ніва».

Адміністратыўны кодэкс сапраўды прадугледжвае штраф да 15 базавых велічыняў (435 рублёў) за «парушэнне вызначаных заканадаўствам патрабаванняў да выканання дзяржаўнага гімну» ў артыкуле 24.54.

Закон «Аб дзяржаўных сімвалах» жа ў артыкуле 13 патрабуе, каб прысутныя слухалі або выконвалі гімн стоячы (а мужчыны – яшчэ і без галаўных убораў, а калі пры тым падымаюць дзяржаўны сцяг, каб ніхто не адварочваўся).

Аднак раней не з’яўлялася навінаў пра пакаранне за гімн шараговым гледачам матчаў – хіба штрафавалі хакеістаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў