Латвія заклікала Еўразвяз увесці мацнейшыя санкцыі супраць «Белавіі»


У Люксембургу 18 кастрычніка праходзіць паседжанне міністраў Еўразвязу, на якім у тым ліку абмяркоўваюць беларускую тэму.

Міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч.
Фота: радыё «Свабода»

Міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч на паседжанні заявіў:

«Мы мусім увесці мацнейшыя санкцыі адносна Беларусі, з улікам таго, што спадар Лукашэнка працягвае выкарыстоўваць мігрантаў як гібрыдную зброю, мусім разглядзець, як мацней ціснуць на так званы турыстычны сектар у Беларусі, і абмеркаваць, як лепш падтрымліваць журналістаў, СМІ і грамадзянскую супольнасць.

Мы мусім увесці санкцыі адносна так званых турыстычных кампаніяў, якія арганізоўваюць пералёты (мігрантаў), цалкам увесці пад санкцыі кампанію «Белавія». «Белавія» мусіць трапіць у чорны спіс так, каб яна не мела тэхнічнага падтрымання, не было стыкоўкі палётаў, нічога. Трэба таксама абмеркаваць прыпыненне паставак новых самалётаў «Белавіі».

Тут, у Люксембургу, мы мусім скаардынаваць усе дзеянні ў Еўразвязе, а таксама з Канадай, ЗША, Вялікай Брытаніяй і іншымі краінамі».

Міністр замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас таксама не выключыў новых санкцыяў супраць авіякампаніяў, што перавозяць у Беларусь людзей, якія нелегальна ідуць у Еўразвяз.

«Лукашэнка – ніхто іншы, як кіраўнік дзяржаўнай сеткі перавознікаў нелегальных мігрантаў», – заявіў Маас.

Hавiны
Хто знішчае беларускія прадпрыемствы – санкцыі ці рэжым? НАУ разбурае міфы пра беларускіх «гігантаў»
2021.10.16 16:21

belsat.eu

Стужка навінаў