Галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай


Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў. Калаж з фота: Белсат

Тэрмін арышту для Ірыны Леўшынай працягнуты да 18 снежня. Пра гэта калегам паведаміла дачка рэдактаркі Ганна, піша сайт Naviny.by.

Таксама на волю не выйшаў былы дырэктар БелаПАНу Дзмітрый Наважылаў. Аднак афіцыйнай інфармацыі аб працягненні тэрміну арышту для яго пакуль няма.

Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава абвінавачваюць паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэксу – «Ухіленне ад сплаты падаткаў, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў