Крыніца: У «Беларуськалію» скончыліся грошы на аплату працы падрадчыкаў


Тэхнічная соль, Беларуськалій.
Фота: ТПК Вендор

Падрадчыкі «Беларуськалію» прыпынілі сваю працу, бо ў прадпрыемства няма грошай на тое, каб аплачваць далей іх працу.

«ТАА «Пасат» г. Салігорск ставіць Вас у вядомасць, што ў сувязі з скарачэннем фінансавання заказчыкам будаўніцтва ААТ «Беларуськалій» да канца 2021 года і ўсталяваннем лімітаў грашовых сродкаў па аб’ектах будаўніцтва ў разрэзе будоўляў і месяца выканання да канца 2021 года неабходна тэрмінова прыпыніць усе работы, прадугледжаныя дамовай будаўнічага субпадраду», – гаворыцца ў лісце кампаніі «Пасат», апублікаваным у тэлеграм-канале «БОР | Беларуское объединение робочих».

Hавiны
Лукашэнка пахваліўся экспартам калію. Статыстыка пра яго закрытая ўжо два месяцы
2021.08.27 12:44

24 чэрвеня Еўразвяз увёў сектаральныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Яны прадугледжваюць у тым ліку забарону на гандаль і транзіт асобных відаў калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў, тытунёвых вырабаў, забарону на доступ беларускага ўраду і дзяржаўных банкаў на фінансавы рынак Еўропы. У частцы нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў санкцыі не распаўсюджваюцца на кантракты, заключаныя да 25 чэрвеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў