У Беларусі прадоўжылі штармавое папярэджанне праз спёку. Яно будзе трываць 5 дзён запар


Белгідрамет абвесціў штармавое папярэджанне на выходныя: тэмпература паветра будзе сягаць 34 градусаў. Небяспечнае надвор’е захоўваецца ў Беларусі з 16 жніўня.

Дзеці адпачываюць ў цені дрэў каля вадасховішча Дразды. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, 19 жніўня вельмі цёплая паветраная маса трапічнага паходжання забяспечыць у шмат якіх раёнах тэмпературу да +33 градусаў. Больш камфортна будзе на поўначы краіны: 25–28 градусаў. Днём амаль паўсюль у Віцебскай вобласці, а таксама месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

У нядзелю дажджы чакаюцца месцамі, паветра прагрэецца да 27–34 градусаў.

Нельга выключаць, што штармавое папярэджанне працягнуць і на панядзелак 21 жніўня, бо ў паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах прагназуецца да +33, хаця на астатняй тэрыторыі Беларусі будзе ад 23 да 29 градусаў.

У аўторак 22 жніўня надыдзе ратавальная прахалода дзякуючы ўмерана цёпламу паветру з Заходняй Еўропы. Напрыклад, у Менску чакаецца максімум +23.

Небяспечнае надвор’е захоўваецца ў Беларусі з 16 жніўня. Адмыслоўцы раяць у спёку піць багата вады, у тым ліку мінеральнай, і халодных напояў. Таксама дапаможа рассмоктванне лёду. У гарачыню па магчымасці трэба хавацца ад сонечных прамянёў, знаходзіцца ў прахалодным памяшканні, знізіць фізічныя нагрузкі.

Разбор
Рассмоктвайце лёд і піце мінералку. Лекарка распавяла, як не памерці ад спёкі
2023.07.17 20:32

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў